GNU Coreutils
GNU Core Utilities | |
---|---|
Тып | Miscellaneous Utilities |
Распрацоўшчык | GNU Project |
Напісана на | C |
Аперацыйная сістэма | Unix-like |
Апошняя версія | 8.18 (12 жніўня 2012) |
Ліцэнзія | GNU GPL |
Сайт | gnu.org/software/coreuti… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
GNU Core Utilities (ці coreutils) — пакет праграмнага забеспячэння GNU, які змяшчае вялікую колькасць асноўных утыліт, такіх як cat, ls і rm, неабходных для UNIX-падобных аперацыйных сістэм. Пакет уключае некалькі больш ранніх пакетаў — textutils, shellutils і fileutils — і іншыя разнастайныя ўтыліты.
Сумяшчальнасць GNU coreutils
[правіць | правіць зыходнік]GNU core-утыліты падтрымліваюць доўгія опцыі параметраў у камандах, дазваляюць ужыванне опцый пасля пастаянных аргументаў, калі не зададзена пераменная асяроддзя POSIXLY_CORRECT. Гэтая пераменная асяроддзя ўключае розныя функцыі ў BSD.
Згодна філасофіі і правілам напісання праграм для GNU, традыцыйным даведнікам перавага аддаецца ўтылітам тыпу info, так што дакументацыя шырэйшая, чым звычайна.
Праграмы, якія ўваходзяць у склад coreutils
[правіць | правіць зыходнік]Пакет coreutils 5.2.1-2 у Debian змяшчае наступныя праграмы:
Файлавыя ўтыліты
[правіць | правіць зыходнік]- chgrp — Змяняе групу ўладальніка файла
- chown — Змяняе ўладальніка файла
- chmod — Змяняе правы доступу да файла
- cp — Капіраванне файлаў і(або) каталогаў
- dd — Капіраванне і пераўтварэнне файлаў
- df — Паказвае вольнае месца на зманціраваных файлавых сістэмах
- dir — Тое ж самае, што і ls -C -b (спіс файлаў выводзіцца ў калонках з вертыкальным сартаваннем)
- dircolors — Вызначае каляровую схему для вываду каманды ls
- install — Капіруе файлы і вызначае атрыбуты
- ln — Стварае спасылку на файл
- ls — Друкуе спіс файлаў
- mkdir — Стварае каталогі
- mkfifo — Стварае FIFO (іменаваныя каналы)
- mknod — Стварае спецыяльныя файлы
- mv — Пераносіць і пераймяноўвае файлы
- rm — Выдаляе файлы
- rmdir — Выдаляе пустыя каталогі
- shred — Перазапісвае файлы, каб знішчыць змест (так званае бяспечнае знішчэнне), і апцыянальна выдаляе файлы
- sync — Скідвае на дыск буферы файлавых сістэм
- touch — Змяняе час стварэння, мадыфікацыі файлаў
- vdir — Тое ж самае, што і ls -l -b (выводзіць спіс файлаў у доўгім фармаце)
Тэкставыя ўтыліты
[правіць | правіць зыходнік]- cat — Счапленне і вывад файлаў у стандартны вывад
- cksum — Правярае кантрольныя сумы файла
- comm — Параўноўвае па радку два спарадкаваных файла
- csplit — Расшчапляе файлы на секцыі
- cut — Выдаляе полі и кожнай стракі файла[1]
- expand — Пераўтварае сімвалы табуляцыі ў знакі прабелу
- fmt — Фарматуе тэкст
- fold — Разбівае доўгія радкі для прылад вывада з абмежаванай даўжынёй
- head — Выводзіць некалькі першых радкоў файла
- join — Аб’ядноўвае файлы па агульнаму полю
- md5sum — Вылічае і правярае хэш MD5
- nl — Нумаруе радкі файла
- od — друкуе змест файлаў у васьмярковым і іншых фарматах
- paste — Аб’ядноўвае радкі ў файлах
- ptx — друкуе спарадкаваны індэкс файла
- pr — Пераўтварае тэкставыя файлы ў фармат для знешняга друку
- sha1sum — Вылічае і правярае хэш SHA1
- sort — Сартуе радкі ў тэкставых файлах
- split — Расшчапляе файл на некалькі
- sum — Правярае кантрольныя сумы файла
- tac — Сшчапленне і вывад файлаў у адваротным парадку
- tail — Друкуе некалькі апошніх радкоў файла
- tr — Пераўтварае ці выдаляе сімвалы
- tsort — Выконвае тапалагічную сартаванне
- unexpand — Пераўтварае сімвалы прабелаў у сімвалы табуляцыі
- uniq — Выдаляе радкі, што паўтараюцца, з спарадкаванага файла
- wc — Друкуе колькасць байтаў, слоў і радкоў у файлах
Shell утыліты
[правіць | правіць зыходнік]- basename — Выдаляе прэфікс у шляху да файла
- chroot — Змяняе каранёвы каталог
- date — Выводзіць/усталёўвае сістэмны час і дату
- dirname — Выдаляе імя файла з поўнага шляху
- du — Ацэньвае, колькі месца на дыску займае файл
- echo — Друкуе радок тэксту
- env — Друкуе/змяняе пераменныя асяроддзя
- expr — Вылічае выраз
- factor — Раскладвае лік на простыя множнікі
- false — Вяртае значэнне «хлусня»
- groups — Выводзіць групы, у якіх знаходзіцца карыстальнік
- hostid — Выводзіць лічбавы ідэнтыфікатар для бягучага хаста
- id — Выводзіць рэальны/эфектыўны UID і GID
- link — Выклікае функцыю link() для стварэння спасылкі на файл
- logname — Друкуе імя (login), пад якім карыстальнік увайшоў у сістэму
- nice — Запускае працэс з паказаным прыярытэтам
- nohup — Дазволіць камандзе выконвацца пасля выхаду карыстальніка (logout)
- pathchk — Правярае імя файла на правільнасць ці на перамяшчальнасць
- pinky — Просты finger
- printenv — Выводзіць пераменныя асяроддзя
- printf — Фарматуе і выводзіць даныя
- pwd — Друкуе бягучы рабочы каталог
- readlink — Выводзіць значэнне сімвалічнай спасылкі
- seq — Друкуе лікі па парадку
- sleep — Затрымлівае выконванне на пэўны час
- stat — Выдае даныя аб inode
- stty — Змяняе і выводзіць налады тэрмінала
- tee — Выконвае вывад на мноства файлаў
- test — Правярае ўмовы
- true — Вяртае значэнне «ісціна»
- tty — Выводзіць імя тэрмінала
- uname — Выводзіць інфармацыю аб сістэме
- unlink — Выклікае функцыю
unlink()
для выдалення абраных файлаў - users — Выводзіць імёны тых карыстальнікаў, якія ўвайшлі на дадзены хост
- who — друкуе спіс усіх карыстальнікаў, якія зайшлі ў сістэму
- whoami — Выводзіць эфектыўны UID
- yes — Да бясконцасці выводзіць дадзены радок
У coreutils таксама ўключана праграма [. Гэта сінонім для test, што ўжываецца як [умова].